Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Аляксеем Каралём


Аляксей Кароль

Аляксей Кароль

Разьвітаньне з Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасьня з 14:00 да 15:30 у менскім Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова, 3.

Пасьля гэтага прах галоўнага рэдактара «Новага часу» будзе пахаваны на Паўночных могілках, паведамляе сайт novychas.info.

12 верасьня 2015 году спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітоляга, галоўнага рэдактара газэты «Новы час». Яму было 70 гадоў. У апошні час спадар Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі. Апошнія тры месяцы Аляксей Кароль правёў у коле сынавай сям’і ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лекаваньня. Прах Аляксея Караля дастаўлены ў Менск.

У чэрвені гэтага года выйшаў у сьвет аўтарскі дакумэнтальны фільм Аляксея Караля «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі».

XS
SM
MD
LG