Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 верасьня: Разьвітаньне з Аляксеем Каралём


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскім Палацы мастацтваў ад 14.00 да 16.00 гадзін адбудзецца разьвітаньне з рэдактарам недзяржаўнай газэты «Новы час» Аляксеем Каралём. Пасля гэтага прах Аляксея Караля будзе пахаваны на Паўночных могілках.

У Літаратурным музэі Петруся Броўкі стартуе новы праект «TEXTURA Ў музэі Петруся Броўкі». На вечарыне праекту «Свае Чужыя» выступяць пяць паэтаў: Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Ірына Карэніна, Тацяна «Асоль» Сьветашова. Пачатак у 18.00.

У менскім бары «Хуліган» з нагоды дня нараджэньня Агінскага, у рамках праектау «250» адбудзецца вялікі канцэрт Anima. У ім возьмуць удзел Алег Хаменка, Naka piano, ili-ili, Уладзімер Пугач, Сяргей Пукст, RockerJocker і іншыя. Пачатак у 19.00.

СЁНЬНЯ

1921 — у Празе пачалася Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя. Прысутнічалі 37 дэлегатаў ад арганізацый і партый Заходняй Беларусі ды шмат якіх краінаў Эўропы. Канфэрэнцыя пацьвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі зьяўляецца Рада Беларускае Народнай Рэспублікі.

1971 — адкрыўся мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць — герой»

У гэты дзень нарадзіліся:

1765 — Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, кампазытар.

1875 — Сяргей Паўловiч, багаслоў, пэдагог, перакладчык, дзяяч у галіне царкоўнае асьветы.

1887 — Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1906 — Дзьмітры Шастаковіч, расейскі кампазытар.

1913 — Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт

1938 — Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзяяч беларускай дыяспары ў Латвіі.

1938 г. — Мечаслаў ГРЫБ, генэрал-лейтэнант міліцыі, у 1994-1996 гг. — Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

1951 — Пэдра Альмадовар, гішпанскі кінэматаграфіст.

1962 — Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна».

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

У выраі ветразь зьнікае

За хваляй, нібы на спачын,

І змора яго не зьлякае,

Ня спыніць тугой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада

Завабіць хлусьнёй у віры,

На золку сканае прынада

І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі

Ў карунках пяшчотнай тугі

Павольна зьнікаюць, як строі,

У бязважкасьці кволай смугі.

Зьнікае ўсхвалёваны ветразь:

З кунегаю пільна сачу,

Як водар аздобіў паветра,

І ў бездані зьнічкі лічу.

Сяргей Грахоўскі, верш без адзінага расейскага слова

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG