Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзены рэдкі «амэрыканскі» запіс Высоцкага (поўная вэрсія)


Радыё Свабода знайшло раней невядомы аўдыёзапіс песьні Ўладзімера Высоцкага "Райскія яблыкі". Запіс быў зроблены ў ЗША, у Каліфорніі, у 1979 годзе. Тэкст песьні крыху адрозьніваецца ад іншых запісаў.

За сваё кароткае жыцьцё культавы расейскі паэт і выканаўца сваіх песень Уладзімер Высоцкі напісаў і прасьпяваў каля 600 песень. Афіцыйна ў СССР была выпушчаная толькі іх невялікая частка.

Яго музыка гучала з самаробных запісаў, зробленых на хатніх канцэртах як у Савецкім Саюзе, так і за мяжой.

Многія свае песьні Высоцкі запісаў падчас паездкі ў ЗША ў канцы 1970-х гадоў. Некаторыя зь іх былі запісаныя ў мангэтанской кватэры Міхаіла Барышнікава — артыста балету, які стаў ў 1974 годзе невяртанцам з СССР.

Некаторыя запісы былі зробленыя ў доме каліфарнійскага музыкі Майкла Міша, у якога спыняліся ў Лос-Анджэлесе Высоцкі і яго жонка — француская актрыса Марына Ўладзі.

Міш прадставіў Радыё Свабода частку запісу песьні, выкананай Высоцкім у яго хатняй аудыёстудыі ў 1979 годзе. Гэта неабнародаваны варыянт добра вядомай песьні Высоцкага «Райскія яблыкі». Гэта насычаная рэлігійнымі вобразамі змрочная алегорыя.

Герой песьні распавядае аб сваёй будучай сьмерці, пра тое, як трапіць ён у «райскія сады», і апынуцца яны «месцам гіблым і зяблым». Населеныя яны змарнелымі людзьмі, якія знаходзяцца пад наглядам Сьвятога Пятра і аховы, якая страляе «без прамашкі ў лоб».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG