Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсебеларускай акцыі агітуюць за Лукашэнку сьпевамі на трасянцы


«Прэзыдэнтаў многа мы відалі, за Лукашэнку лучшэ ў міры нет», — сьпявае ансамбаль «Крынічанька» з Жыткавіцкага раёну са сцэны акцыі «Мы разам», якая праходзіць пад перадвыбарчымі сымбалямі Аляксандра Лукашэнкі.

На віцебскім канцэрце ўсебеларускай акцыі «Мы разам», якую ладзіць Міністэрства культуры Беларусі і тэлеканал АНТ, ансамбль «Крынічанька» зь вёскі Новыя Мілевічы Жыткавіцкага раёну выканаў агітацыйную песьню за Аляксандра Лукашэнку. Раней гэтая песьня стала вядомай праз аматарскі запіс на Youtube.

Свабода спрабавала зьвярнуцца па камэнтар да Міністэрства культуры і тэлеканалу АНТ, але па ніводным нумары з пазначаных на сайтах арганізацыяў ніхто не адказвае. Ці выконвалася песьня на іншых канцэртах акцыі і ці дазволена на гэтых канцэртах выконваць сьпевы ў падтрымку іншых кандыдатаў, невядома.

У песьні, што выконвае «Крынічанька» на сумесі беларускай і расейскай моваў, ёсьць наступныя радкі:

«А Лукашэнка ўсё рабіць умее, умее жаць, умее і пахаць, сваёй душой, сваім ласкавым сэрцам людзей к труду умее прыўлякаць», «прэзідэнтаў многіх мы відалі, за Лукашэнку лучшэ ў міры нет», «мы, беларусы, клонімся цібе»...

У межах акцыі «Мы разам», што стартавала ў канцы чэрвеня бягучага году, плянуецца правесьці больш за 52 канцэрты, фінальны канцэрт мае адбыцца 8 кастрычніка ў Менску. Канцэрты пазыцыянуюцца як «народна-патрыятычная акцыя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG