Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Беларусі будзе назіраць за мясцовымі выбарамі ва Ўкраіне, але ігнаруе выбары ў «ЛНР» і «ДНР»


Паседжаньне ЦВК. Менск, 24 верасьня 2015 году

Паседжаньне ЦВК. Менск, 24 верасьня 2015 году

Цэнтральная выбарчая камісія вызначыла, што намесьнік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў і сябра камісіі Сяргей Каліноўскі будуць прадстаўляць ЦВК у якасьці назіральнікаў на мясцовых выбарах, якія пройдуць 25 кастрычніка ва Ўкраіне.

Як паведаміла старшыні ЦВК Лідзія Ярмошына, на імя ЦВК паступіла запрашэньне на яе асабіста і кагосьці зь сябраў камісіі. Аднак Ярмошына сказала, што яна ў гэты час, хутчэй за ўсё, будзе занятая падрыхтоўкай да інаўгурацыі прэзыдэнта Беларусі і ня здолее паехаць ва Ўкраіну. Таму было вырашана, што паедуць Іпатаў і Каліноўскі.

На пытаньне Свабоды, ці паступала аналягічнае запрашэньне з так званых ЛНР і ДНР, Лідзія Ярмошына адказала адмоўна і дадала:

«Калі б нават гэта і здарылася, мы пасылаем назіральнікаў толькі ў тыя краіны, зь якімі Рэспубліка Беларусь мае афіцыйныя дыпляматычныя стасункі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG