Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стыхійны гербарый


П’етра Скапэта, «Гарадзкі парк».

П’етра Скапэта, «Гарадзкі парк».

Прыйшла пара, калі пасьля кожнага шпацыру зь дзецьмі ў маёй сумачцы ўтвараецца стыхійны «гербарый». А як можна адмовіць, калі Маша з самым непадробным шчасьцем прыносіць мне то «адзіную такую ў сьвеце» палачку, то «чароўны» лісток, то «вельмі-вельмі важны» жолуд... І я, баючыся не апраўдаць даверу ў гэткай адказнай справе, цярпліва захоўваю і палачкі, і лісьцікі, і жалуды.

Ведаю, хутка прыйдзе іншая пара, калі ў нашай лядоўні пачнуць зьбірацца «вельмі важныя» ледзяшы і сьнегавічкі, прынесеныя зь зімовых прагулак. А пакуль што ёсьць нагода лішні раз усьміхнуцца, выпадкова дастаўшы ў краме замест грошай жменьку восеньскага лісьця — такога дарагога, бясцэннага...

Наста Кудасава


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG