Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дасьць мільярд эўра на падтрымку ўцекачоў за межамі Эўропы


Удзельнікі экстранага саміту ЭЗ у Брусэлі, 23 верасьня 2015 году

Удзельнікі экстранага саміту ЭЗ у Брусэлі, 23 верасьня 2015 году

Лідэры Эўразьвязу ўзгаднілі ўначы 24 верасьня прадстаўленьне мільярда эўра на падтрымку сырыйцаў у лягерах уцекачоў у Турэччыне, Ярданіі і Лібане.

Лідэры Эўразьвязу ўзгаднілі ўначы 24 верасьня прадстаўленьне мільярда эўра на падтрымку сырыйцаў у лягерах уцекачоў у Турэччыне, Ярданіі і Лібане, каб спыніць горшы за апошнія дзесяцігодзьдзі міграцыйны крызіс.

«Мы павінны дапамагчы тым краінам, дзе ўцекачы знаходзяцца цяпер. Сябры Эўразьвязу павінны аказаць значную дапамогу, і Францыя будзе рабіць гэта, паколькі ў Турэччыне, Ярданіі і Лібане гэтая дапамога патрэбная як мага хутчэй», — заявіў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.

Лідэры таксама дамовіліся аб стварэньні да канца лістапада спэцыяльных цэнтраў у такіх дзяржавах, як Грэцыя і Італія, якія першымі прымаюць плынь мігрантаў. У такіх цэнтрах экспэрты ЭЗ змогуць хутка зарэгістраваць людзей, якія маюць права на прытулак, заявіў прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск пасьля сямігадзіннага экстранага саміту.

Таксама гаворка ідзе пра магчымасьць адфільтраваць людзей, якія мігруюць па эканамічных прычынах і наўрад ці могуць прэтэндаваць на прытулак праз вайну або перасьлед.

Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск пасьля завяршэньня саміту паказаў, што прынятыя меры ня змогуць вырашыць крызіс, але зьяўляюцца крокамі ў правільным кірунку.

22 верасьня міністры ўнутраных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі плян прыёму 120000 мігрантаў на працягу бліжэйшых двух гадоў.

Эўропа ў 2015 годзе перажывае найбольшы пасьля Другой сусьветнай вайны наплыў мігрантаў і шукальнікаў прытулку. У гэтым годзе больш за 500 000 мігрантаў патрапілі ў дзяржавы-сябры ЭЗ. Многія зь іх ратуюцца ад канфліктаў у Сырыі, Іраку і Аўганістане.

XS
SM
MD
LG