Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 верасьня: БАЖ прадстаўляе маніторынг прэзыдэнцкай кампаніі ў СМІ


Вёска Таль. Любанскі р-н. Аўтар: Натальля Сарагавец
Вёска Таль. Любанскі р-н. Аўтар: Натальля Сарагавец

Падзеі і даты гэтага дня

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афша

Беларуская Асацыяцыя журналістаў (БАЖ) прадстаўляе маніторынг прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў СМІ (вул. Камсамольская, 7, офіс 32). Пачатак а 11-ай.

У Нацыянальным гістарычным музэі — адкрыцьцё выставы «Захавальнікі старой веры. Мастацкая спадчына стараабраднікаў». Пачатак а 17-ай.

Ковенская Фотагалерэя і галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляюць праект брытанскага фатографа Марціна Пара і літоўскага фатографа Рымалдаса Вікшрайціса «Рэальны Сьвет». Адкрыцьцё выставы ў 19.00 ў Галерэі Ў, пр-т Незалежнасьці, 37а.

У гісторыі

622 — прарок Мухамад перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.

768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.

1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.

1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1893 — Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.

1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

1904 — Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзяяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопісу «Шлях моладзі».

У гэты дзень памерлі:

1534 — Міхаіл Глінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік, ў 1508 годзе падняў мяцеж у ВКЛ, пасьля яго няўдачы ўцёк у Маскоўскае княства. Пляменьніца Глінскага Алена — маці расейскага цара Івана Жахлівага.

1621 — Ян Караль Хадкевіч, вялікалітоўскі военачальнік.

2004 — Франсуаза Саган, француская пісьменьніца.

ЦЫТАТА

Дараваньне азначае, што ўсё ўжо скончылася.

Франсуаза Саган

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG