Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група чачэнцаў далучылася да «Фронту Нусра» — сырыйскага філіялу «Аль-Каіды»


У Сырыі атрад паўстанцаў колькасьцю каля 1500 чалавек, у складзе якога чачэнцы, узьбекі і таджыкі, прысягнуў на вернасьць «Фронту Нусра», які адначасова супрацьстаіць як сілам сырыйскага рэжыму Башара Асада, так і экстрэмісцкаму руху «Ісламская дзяржава».

Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіў базаваны ў Брытаніі Сырыйскі цэнтар маніторынгу правоў чалавека.

Назіральнікі лічаць, што брыгада «Джэйш-аль-Мухаджырын Валь-Ансар», складзеная з выхадцаў з краін былога СССР, істотна ўзмоцніць пазыцыі «Фронту Нусра» ў раёне сырыйскага гораду Алепа, амаль цалкам разбуранага з-за баёў, якія не спыняюцца ўжо трэці год.

«Фронт Нусра» лічыць сябе сырыйскім аддзяленьнем экстрэмісцкай арганізацыі «Аль-Каіда» і, па заявах уласнай кіраўніцтва, на траціну складаецца з замежнікаў, у тым ліку расейцаў і чачэнцаў.

XS
SM
MD
LG