Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два вайсковыя караблі, якія прызначаліся для Расеі, знайшлі сабе новага пакупніка.

Два вайсковыя караблі, якія прызначаліся для Расеі, знайшлі сабе новага пакупніка.

Прэзыдэнты Францыі і Эгіпту дасягнулі прынцыповай згоды пра ўмовы набыцьця верталётаносцаў «Містраль», якія будаваліся Францыяй для Расеі, але не былі ёй перададзеныя, бо здарылася анэксія Крыму і канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, піша Le Figaro.

Эгіпэт доўгі час ня мог дамовіцца наконт цаны, якую лічыў завышанай. Разам з двума «Містралямі» Эгіпэт вёў перамовы пра набыцьцё яшчэ двух карвэтаў клясы «Говінд». Цяпер перамовы могуць аднавіцца, піша La Tribune.

«Містралі», імаверна, выправяцца ў Міжземнае і Чырвонае мора — на выпадак уводу эгіпецкіх войскаў у Лібію і Емэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG