Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыйскія ўцекачы ва Ўругваі хочуць назад


Уцекачы з Сырыі, якіх прынялі ва Ўругваі, незадаволеныя ўмовамі жыцьця і хочуць вярнуцца назад.

Як паведамляе CNN, незадаволеныя мігранты сабраліся на акцыю пратэсту ва ўругвайскай сталіцы, Мантэвідэа, перад будынкам прэзыдэнцкай адміністрацыі.

«Праграма дапамогі з пражываньнем доўжыцца толькі два гады. Я баюся, калі яна скончыцца, мы станем бяздомнымі» — распавёў тэлеканалу адзін з уцекачоў, які прыбыў у краіну ў 2014 годзе з жонкай і чатырма дзецьмі. — «Раней нам казалі, што дапамога будзе бестэрміновай».

Перасяленцы незадаволеныя ня толькі абмежаванасьцю дапамогі ўладаў, але і высокім узроўнем коштаў паўднёваамерыканскай краіны. Усяго ва Ўругвай прыбылі летась 42 чалавекі зь пяці сырыйскіх сем’яў. Урад забяспечыў іх жытлом і сацыяльнай падтрымкай.

Кіраўнік уругвайскага камітэту па правах чалавека Хаўер Міранда адзначыў, што яго краіна зрабіла ўсё магчымае для дапамогі ўцекачам. Ён дадаў, што сырыйскія мігранты могуць пакінуць краіну, калі захочуць.

Тым не менш, выезд з Уругваю для іх складаны — у многіх няма сырыйскіх пашпартоў, а мясцовыя дакумэнты не прызнаюцца ўладамі шэрагу дзяржаваў. Паведамляецца, што адна з сем’яў захацела выехаць у Сэрбію, аднак была затрыманая ў аэрапорце Стамбулу і вернутая назад ва Ўругвай.

XS
SM
MD
LG