Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Псыхіятар, які ставіў дыягназ Лукашэнку, расказвае пра свой досьвед на вайне ва Ўкраіне


«Беларусы, якія там знаходзяцца, кажуць, што ваююць ва Ўкраіне за Беларусь», — тлумачыць Дзьмітры Шчыгельскі.

Вольга Логінава

У Беларусі Дзьмітрыя Шчыгельскага ведаюць як псыхіятра, які ў 2001, паводле сваіх нефармальных назіраньняў, паставіў дыягназ Аляксандру Лукашэнку.

«Прэзыдэнт хворы на «мазаічную псыхапатыю,» — выдаў свой вэрдыкт доктар Шчыгельскі ў артыкуле «Гісторыя хваробы Аляксандра Лукашэнкі», пасьля чаго быў вымушаны сьпешна зьeхаць з краіны і прасіць прытулку ў ЗША.

Цяпер спадар Шчыгельскі жыве ў Нью-Ёрку і, сярод іншага, займаецца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю — ён узначальвае грамадзкую арганізацыю «Беларусы ў выгнаньні».

Паводле сваёй першай спэцыяльнасьці Шчыгельскі не працаваў ужо больш за тузін гадоў, да таго часу, як у сёлета чэрвені паехаў на Данбас добраахвотнікам. Пасьля вяртаньня ў ЗША ён сустрэўся з карэспандэнтам «Радыё Свабода» і распавёў пра свае назіраньні, пра вайну і пра тых, хто бярэ ў ёй удзел.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG