Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь лідзіруе па колькасьці самагубстваў і спажываньні алькаголю ў Эўропе — СААЗ


Літва і Беларусь займаюць першыя месцы ў Эўропе паводле колькасьці самагубстваў, Расея — па курэньні, паведамляе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.

Таксама аўтары даклада канстатуюць вялікія адрозьненьні ў працягласьці жыцьця ў розных рэгіёнах Эўропы.

Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Беларусі, Расеі і Малдове складае 71 год. У той жа час у Францыі, Італіі і Іспаніі зь іх міжземнаморскай дыетай гэты паказчык на 11 гадоў большы.

Нэгатыўна ўплывае на стан здароўя эўрапейцаў спажываньне вялікай колькасьці алькаголю. Фактычна, эўрапейцы зьяўляюцца сусьветнымі лідэрамі паводле спажываньня алькагольнай прадукцыі.

Тут у наяўнасьці таксама значныя рэгіянальныя адрозьненьні: калі ў пераважна ісламскіх краінах — такіх як Азэрбайджан і Турэччына — спажываньне алькаголю складае ў сярэднім 1,4 літра чыстага сьпірту ў год на чалавека, то ў Нямеччыне — 11 літраў, то ў Беларусі — нават 14,4 літра.

У дакладзе таксама адзначаецца, што ў Эўропе больш высокі ўзровень самагубстваў, чым у іншых рэгіёнах, маніторынгам якіх займаецца СААЗ.

Лідэрамі па колькасьці самагубстваў у Эўропе зьяўляюцца Літва і Беларусь.

Паводле dw.de і nn.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG