Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Instagram зарэгістравалася 400 мільёнаў карыстальнікаў


Штодня ў сацыяльнай сетцы публікуецца больш за 80 мільёнаў фатаграфіяў.

Колькасьць карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Instagram перавысіла 400 мільёнаў чалавек. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным блогу фотасэрвісу.

Instagram не ўдакладняе, ці гэта зарэгістраваныя, ці актыўныя карыстальнікі. Мяркуючы па ўсім, гаворка вядзецца пра карыстальнікаў, актыўных штомесяц: яшчэ ў сьнежні 2014 году, паводле зьвестак statista.com, такіх было 300 мільёнаў.

У паведамленьні адзначаецца, што штодня ў сацыяльнай сетцы публікуецца больш за 80 мільёнаў фатаграфіяў і ставіцца тры з паловай трыльёны «лайкаў». Тры чвэрці карыстальнікаў Instagram знаходзяцца па-за тэрыторыяй ЗША. Большая частка новых карыстальнікаў — з Бразыліі, Японіі і Інданэзіі.

Раней Instagram дазволіў загружаць прастакутныя фота і відэа, якія перш можна было загрузіць толькі ў квадратным фармаце, што ўплывала на ахоп аўдыторыі сацыяльнай сеткі. Акрамя таго, ужо ў бліжэйшы час у Instagram зьявяцца 30-сэкундныя рэклямныя ролікі.

Instagram — далёка не рэкардсмэн па колькасьці карыстальнікаў. Паводле statista.com, у Facebook на другі квартал бягучага году было 1 490 млн карыстальнікаў, актыўных штомесяц, у Twitter такіх 304 млн, а «ЎКантакце» ў канцы 2014 году меў 55,7 млн карыстальнікаў, актыўных штомесяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG