Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улаховіч ня супраць расейскіх базаў, але зь беларускім кантынгентам


Мікалай Улаховіч
Мікалай Улаховіч

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікалай Улаховіч згодны на існаваньне расейскіх вайсковых базаў у краіне. Але пры ўмове, што на іх будзе служыць беларускі кантынгент.

«Адносіны з Расеяй павінны быць брацкімі, але на пэўнай дыстанцыі. Старыя базы няхай застаюцца згодна з дамовамі. А вось новыя базы ў Рэспубліцы Беларусь, тэхніка абсталяваньне, інструктары, дарадцы няхай будуць расейскімі, а асабісты склад пажадана беларускі з падначаленьнем камандаваньню Рэспублікі Беларусь», — заявіў Улаховіч у сваім тэлевыступе 22 верасьня.

Улаховіч адзначыў, што «Беларусь не павінна ўдзельнічаць у агрэсіўных канфліктах, войнах і іншых дзеяньнях на шкоду інтарэсам нашай радзімы».

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка.

Кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы зьяўляюцца дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, актывістка кампаніі «Гавары праўду!» Тацяна Караткевіч, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч і лідэр Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва» Мікалай Улаховіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG