Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч, Гайдукевіч і Ўлаховіч сустрэліся з дыплямтамі краін Эўразьвязу


22 верасьня ў Менску дыпляматы эўрапейскіх краін у закрытым для прэсы рэжыме сустрэліся з трыма кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі.

«У пасольства Францыі прыехалі Сяргей Гайдукевіч, Тацяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч. Сустрэча ў закрытым для прэсы рэжыме працягвалася паўтары гадзіны», — паведамляе дзяржаўны тэлеканал АНТ.

Паводле тэлеканалу, дыпляматы цікавіліся эканамічнымі і палітычнымі аспэктамі праграм кандыдатаў, у цэлым сытуацыяй у краіне і пэрспэктывамі разьвіцьця адносінаў з ЭЗ.

XS
SM
MD
LG