Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што турбуе АБСЭ ў Беларусі — прагучыць на канфэрэнцыі ў Варшаве


У Варшаве пачалася штогадовая эўрапейская канфэрэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі, арганізаваная Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, якая пройдзе з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Як паведамляе сайт беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна», 23 верасьня на канфэрэнцыі ў Варшаве кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі прыме ўдзел у абмеркаваньні рызыкаў і выклікаў, зь якімі сутыкаюцца праваабаронцы ў рэгіёне АБСЭ. 25 верасьня каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда будзе ўдзельнічаць у дыскусіі па гэтым пытаньні, а каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч — у сэкцыі па пытаньнях назіраньня за выбарамі. Намесьнік кіраўніка «Вясны» Валянцін Стэфановіч 28 верасьня возьме ўдзел у дыскусіі аб сытуацыі ў Беларусі.

Канфэрэнцыя працягнецца да 2 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG