Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Кітаю раіць беларусам зрабіць «правільны выбар» 11 кастрычніка


Пасол Кітаю ў Беларусі Цуй Цымін на прэсавай канфэрэнцыі 22 верасьня ў Менску выказаў надзею, што падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта беларусы зробяць «правільны выбар».


«Я адчуваю і на свае вочы бачу, што ваша краіна пад кіраўніцтвам вашага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі дасягнула палітычнай стабільнасьці, сацыяльнага спакою і эканамічнага разьвіцьця. Краіна вельмі прыгожая, чыстая. Пры зьмене сытуацыі ў рэгіёне Беларусь захоўвае спакой і стабільнасьць. Яна застаецца востравам стабільнасьці ва Ўсходняй Эўропе» — прыводзіць словы пасла КНР БелаПАН.


Цуй Цымін назваў прэзыдэнцкія выбары, што пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка, найважнейшай палітычнай падзеяй у жыцьці краіны. «Думаю, што ваша краіна і вашы людзі змогуць зрабіць правільны выбар для далейшага дабрабыту,» — зазначыў дыплямат.

XS
SM
MD
LG