Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛНР і ДНР пераносяць сэпаратысцкія выбары на 21 лютага


Кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі і кіраўнік ДНР Аляксандар Захарчанка (зьлева направа) падчас прэс-канфэрэнцыі, 8 ліпеня 2015 году

Кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі і кіраўнік ДНР Аляксандар Захарчанка (зьлева направа) падчас прэс-канфэрэнцыі, 8 ліпеня 2015 году

Пасьля асуджэньня з боку Ўкраіны і сусьветнай супольнасьці тэрарысты перанесьлі дату мясцовых выбараў на 21 лютага 2016 году.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Сёньня ў Менску лідэры самаабвешчаных ДНР і ЛНР падчас пасяджэньня чатырох рабочых падгрупаў па спыненьні вайны на Данбасе прадставяць новую дату правядзеньня мясцовых выбараў на акупаваных тэрыторыях — 21 лютага 2016 году.

Адзначаецца, што новы плян-графік падрыхтаваны, зыходзячы зь дзейнага заканадаўства Ўкраіны і рэглямэнту Вярхоўнай Рады, а таксама нормаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ.

Раней паведамлялася, што выбары ў ЛНР прызначаныя на 1 лістапада, выбары ў ДНР — на 18 кастрычніка 2015 году.

Сусьветная супольнасьць ужо асудзіла намеры баевікоў парушыць умовы менскіх дамоўленасьцяў. Генэральны сакратар НАТО заявіў, што ніводная з краін-сябраў Альянсу не прызнае так званыя выбары баевікоў, калі яны ня будуць праведзеныя ў адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам.

XS
SM
MD
LG