Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вымагае, каб Японія адмовілася ад Курылаў


Салдат у назіральным пункце на востраве Кунашыр, Паўднёвыя Курылы

Салдат у назіральным пункце на востраве Кунашыр, Паўднёвыя Курылы

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў аб немагчымасьці кампрамісу зь Японіяй у пытаньні вяртаньня гэтай краіне чатырох паўднёвых астравоў Курыльскай грады.

«У нашым парадку дня знаходзіцца дасягненьне мірнага пагадненьня. Рухацца наперад у гэтым пытаньні можна толькі пасьля таго, як мы ясна ўбачым прызнаньне Японіяй гістарычных рэаліяў», — сказаў Лаўроў пасьля перамоваў са сваім японскім калегам Фуміа Кішыдай у Маскве 21 верасьня.

Кішыда адзначыў, што ўздымаў тэрытарыяльнае пытаньне і выказаў Лаўрову шкадаваньне з нагоды аднабаковых дзеяньняў Расеі.

Міністры дамовіліся правесьці двухбаковыя кансультацыі па мірнай дамове ў кастрычніку.

Яны таксама абмеркавалі доўгачаканы візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Японію. Лаўроў заявіў, што Крэмль прыняў запрашэньне, але канкрэтная дата візыту залежыць ад Токіё.

У 1945 годзе савецкія войскі захапілі астравы Кунашыр, Ітуруп, Шыкатан і Хабамаі, якія адміністрацыйна адносіліся да вобласьці Нэмуро японскай прэфэктуры Хакайда. Цягам сямі дзесяцігодзьдзяў Японія патрабуе вяртаньня гэтых Паўночных тэрыторыяў, з-за гэтай спрэчкі Масква і Токіё да гэтага часу не заключылі мірную дамову па выніках Другой сусьветнай вайны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG