Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сірыза» сьвяткуе перамогу, але наперадзе яе чакае цяжкая праца.

Алексіс Цыпрас ўступіў на пасаду кіраўніка ўраду Грэцыі. Цыпрас быў прыведзены да прысягі як прэм’ер-міністар у панядзелак пасьля перамогі на парлямэнцкіх выбарах у нядзелю.

Пасьля прыняцьця прысягі ён заявіў, што яго партыя «Сірыза» атрымала шырокі мандат пасьля перамогі на другіх усеагульных выбарах у краіне менш чым за дзевяць месяцаў. Ён таксама сказаў, што аднаўленьне пасьля фінансавага крызісу адбудзецца толькі пасьля «цяжкай працы.»

Цыпрас атрымаў афіцыйны мандат на фарміраваньне ўраду на наступны дзень пасьля таго, як яго партыя «Сірыза» атрымала каля 35,5 адсоткаў, па-ранейшаму не набраўшы пераважнай большасьці.

Былы прэм’ер-міністар Цыпрас заявіў, што ён сфармуе кааліцыю з партыяй «Правых незалежных грэкаў», якая была яго партнэрам па кааліцыі, перш чым ён пайшоў у адстаўку ў жніўні, каб атрымаць новы мандат выбаршчыкаў.

«Сірыза» ўпершыню быў выбраная ў студзені, дзякуючы абвешчанаму курсу на супрацьдзеяньне мерам жорсткай эканоміі, але была вымушана прыняць неспрыяльныя ўмовы трэцяй міжнароднай фінансавай дапамогі Грэцыі.

ЭЗ павіншаваў Цыпраса зь перамогай на выбарах і заявіў, што ў Грэцыі «няма магчымасьці губляць час у ажыцьцяўленьні рэформаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG