Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія кандытары назвалі дыскрымінацыйнымі дзеяньні ўладаў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Асацыяцыя «Укркондпром» заклікала ўрад Украіны зрабіць дзейсныя захады ў адказ на абавязковую санітарна-гігіенічную экспэртызу імпартнай прадукцыі, якую ўвяла Беларусь з 27 жніўня.

Паводле прэс-рэлізу асацыяцыі, з-за гэтага рашэньня Менску доступ украінскіх тавараў на рынак Беларусі істотна абмежаваўся. А страты ўкраінскай кандытарскай галіны дасягнулі 40 млн грыўняў (амаль 2 млн даляраў) і павялічваюцца далей.

Паводле кіраўніка «Укркондпрома» Аляксандра Балдзінюка, Беларусь адкрыта парушае пагадненьне пра свабодны гандаль СНД ад 2011 году. Таксама ў асацыяцыі адзначылі, што Беларусь штогод зьвяртаецца да розных тэхналёгій блякаваньня доступу ўкраінскіх вытворцаў да свайго рынку.

«Беларусь, эксплюатуючы ўкраінскі рынак у рэжыме найбольшага спрыяньня, які забясьпечваецца ёй украінскім бокам, і маючы станоўчае гандлёвае сальда з Украінай у памеры каля 0,5 млрд даляраў, сама зьвяртаецца да незаконных адміністрацыйных мэтадаў блякаваньня доступу ўкраінскіх тавараў на беларускі рынак», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Асацыяцыя «Укркондпром» падала ў Мінэканамразьвіцьця Ўкраіны заяву, каб правесьці адмысловае расьсьледаваньне. Каб выявіць дыскрымінацыйныя і недружалюбныя дзеяньні з боку Беларусі адносна ўкраінскіх вытворцаў.

Пастановай беларукага ўраду № 666, якая ўступіла ў сілу 27 жніўня, уведзена дзяржаўная санітарна-гігіенічная экспэртыза прадукцыі замежнай вытворчасьці. Гэтая экспэртыза аднак ня тычыцца прадукцыі беларускіх вытворцаў і вытворцаў краін ЭАЭС уключна з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG