Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына ўхваліла выкарыстаньне несьмяротнай зброі супраць бежанцаў


Парлямэнт Вугоршчыны ўхваліў закон, які дазваляе ўраду выкарыстоўваць армію для ўрэгуляваньня крызісу з уцекачамі.

Вайскоўцы змогуць ужываць несьмяротную зброю, у тым ліку гумовыя кулі, сьлезацечны газ і сеткі.

Паводле новага закону, армія атрымлівае права ўдзельнічаць у патруляваньні мяжы.

Раней парлямэнт Вугоршчыны зрабіў значна больш жорсткім міграцыйнае заканадаўства, увёўшы за нелегальнае пранікненьне на тэрыторыю краіны пакараньне ў выглядзе турэмнага зьняволеньня.

Каб спыніць некантраляваны паток мігрантаў, Вугоршчына ўжо перакрыла мэталічным плотам з калючым дротам мяжу з Сэрбіяй і пачала будаваць аналягічную сьцяну на мяжы з Харватыяй.


Паводле самых кансэрватыўных ацэнак, за гэты год праз тэрыторыю Вугоршчыны прайшлі ўжо больш за 200 тыс. уцекачоў, якія імкнуцца трапіць у эканамічна разьвітыя краіны Эўразьвязу, у першую чаргу ў Нямеччыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG