Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 верасьня: Сусьветны дзень без аўтамабіля


Толькі мая Беларусь. Рака Убарць, Лельчыцкі раён. Фота Дзьмітрыя Некрашэвіча.

Толькі мая Беларусь. Рака Убарць, Лельчыцкі раён. Фота Дзьмітрыя Некрашэвіча.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail. com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Сусьветны дзень без аўтамабіля.

У менскім офісе Аб’яднананй грамадзянскай партыі (вул. В. Харужай, 22 — 1701) адбудзецца пасяджэньне экспэртнага клюбу. Тэма — «Параўнальны аналіз эканамічных праграмаў, прэзэнтаваных падчас выбарчай кампаніі». Пачатак у 13.30.

Менск, у рамках праекта «Эўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Эўропы» ў супрацоўніцтве з галерэяй TUT. BY адбудзецца публічная лекцыя вядомага расейскага палітоляга Андрэя Піянткоўскага «Рускі сьвет»: урокі для Расіі і яе суседзяў».

Менск, у Цэнтры сучасных мастацтваў акрыецца выстава мастака Андруся Такінданга «Хросны ход — дошка, аловак, акрыл». Пачатак у 18.00.

У гісторыі:

1862 — прэзыдэнт ЗША Аўраам Лінкальн абвясьціў пра свабоду чарнаскурых нявольнікаў.

1888 — выйшаў першы нумар часопіса National Geographic Magazine.

1869 — у Мюнхэне адбылася прэм’ера опэры Рыхарда Вагнэра «Золата Рэйну», якая зьяўляецца пралёгам да ягонага опэрнага цыклю «Кальцо Нібэлюнгаў».

1919 — Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школаў.

1939 — адбыўся супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці.

1943 — у Менску забіты Вільгэльм Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генэральнай акругі «Беларусь».

1949 — СССР правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1980 — Пачатак ірана-ірацкай вайны

1980 — Дэлегаты 36 рэгіянальных аддзелаў незалежных польскіх прафсаюзаў сабраліся ў Гдыні і аб’ядналіся пад імем «Салідарнасьць».

У гэты дзень нарадзіліся:

1791 — Майкл Фарадэй, ангельскі фізык і хімік.

1875 — Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.

1903 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік.

1925 — Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

1957 — Нік Кейв, аўстралійскі рок-музыка, паэт, пісьменьнік, аўтар музыкі да фільмаў, сцэнарыст.

1976 — Ранальду, бразыльскі футбаліст.

У гэты дзень памерлі:

1774 — Клімэнт XIV, Папа Рымскі.

1850 — Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.

1999 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

2007 — Марсэль Марсо, францускі актор-мім.

Цытата:

Ёсьць, аднак, адзін шчасьлівы чыньнік: якімі б ні былі нашыя меркаваньні, ім не зьмяніць законаў прыроды.

Майкл Фарадэй

XS
SM
MD
LG