Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сёньня нарадзіўся публічны апазыцыйны палітык» — гэтак адрэагаваў адзін калега на выступ па БТ Тацьцяны Караткевіч. Яе выступ сапраўды выклікаў станоўчыя ацэнкі і нават захапленьне ў многіх. Гэтак як і расчараваньне і нават кпіны ў іншых. Усе гэта можна ўбачыць і прачытаць у Фэйсбуку. Ну паколькі гэта публічная пляцоўка і некаму там спадабалася, то можна і сказаць пра нараджэньне «публічнага палітыка». Але, магчыма, меўся на ўвазе больш шырокі кантэкст. А як наконт яго? Не, я не пра тое, што Караткевіч — агент уладаў, лялька макабрычнага Дзьмітрыева, зазывала на выбары і г. д. Усе гэтыя тэзы для шырокай публікі — як сыгналы з Марсу. А проста — патрапіла ці не, запаліла — ці не?

Дарэчы, для аматараў параўноўваць праграмы і не знаходзіць у іх ніякіх адрозьненьняў — параўнайце выступ Караткевіч па БТ і канцэптуальную заяву Міколы Статкевіча. А паміж імі шмат адрозьненьняў, калі пакінуць за дужкамі рэзкі тон Статкевіча і больш лагодны — кандыдаткі?

І хто зь іх патрапіў, а хто — не?

Чамусьці прыгадалася, як ў 2014 годзе, пасьля вызваленьня Юліі Цімашэнкі і яе сапраўды ўдалай прамовы на Майдане — іншы калега напісаў у Фэйсбуку: другі тур прэзыдэнцкіх выбараў не спатрэбіцца. Як у ваду глядзеў, ўсё і праўда было вырашана ў першым туры, але пераможцам у ім аказалася ня аўтарка прамовы «Героі не паміраюць».

Сказанае зусім не ў папрок абодвум калегам. А адно да таго, што супольны розум соцыюму — штука складаная, больш складаная, чым індывідуальны розум яго найлепшых прадстаўнікоў, да якіх безумоўна адносяцца шаноўныя калегі. А на што той калектыўны розум «купляецца» і што «купляе» — «чорная скрыня».

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG