Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч у 2,5 раза абышла Лукашэнку і ў 10 разоў — Гайдукевіча і Ўлаховіча


22 верасьня кандыдатка на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч у 7 гадзін 40 хвілін раніцы плянуе правесьці сустрэчу са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Яна зьбіраецца частаваць студэнтаў кавай, паразмаўляць пра іх жыцьцё, адказаць на пытаньні моладзі.

А прэтэндэнт на найвышэйшую дзяржаўную пасаду Беларусі Сяргей Гайдукевіч 22 верасьня ладзіць музычны пікет. «У нас будуць і музыка, і сьпевы», — кажуць у офісе Лібэральна-дэмакратычнай партыі.

Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

«Ініцыятыўная група, якая падтрымлівае Тацяну Караткевіч, падала найбольшую колькасьць заявак на сустрэчы з выбарцамі», — паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына:

«Больш за 40 заявак на сустрэчы з выбарцамі, як на адкрытым паветры, так і ў закрытых памяшканьнях, пададзеныя дадзеным кандыдатам і яе даверанымі асобамі.

16 заявак на правядзеньне сустрэч, пераважна ў працоўных калектывах, пададзена даверанымі асобамі кандыдата на прэзыдэнта Лукашэнкі.

Кандыдаты на прэзыдэнта Гайдукевіч і Ўлаховіч падалі ў выбарчыя камісіі і мясцовыя выканаўчыя органы па 4 падобныя заяўкі.

Кандыдаты на прэзыдэнта і іх давераныя асобы не пазьней чым за два дні да правядзеньня сустрэчы павінны праінфармаваць у заяўным парадку мясцовыя выканаўчыя ўлады».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG