Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас трэніроўкі ў менскай школе памерла 13-гадовая дзяўчынка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вучаніца сярэдняй школы № 54 падчас трэніроўкі адчула галавакружэньне, празь некалькі хвілінаў яе знайшлі без прыкметаў жыцьця.

Сьледчы камітэт па Менску паведаміў пра сьмерць 13-гадовай вучаніцы менскай школы № 54. У суботу дзяўчынка ўпершыню прыйшла на вечаровы дадатковы занятак па агульнафізычнай падрыхтоўцы з элемэнтамі футболу.

Напрыканцы занятку яна адчула галавакружэньне, папрасілася выйсьці са спартовай залі. Празь некалькі хвілінаў яна была знойдзеная без прыкметаў жыцьця. На цяперашні момант прычыны сьмерці невядомыя, сьледчыя праводзяць высьвятленьне акалічнасьцяў, апытаныя бацькі, пэдагогі і вучні школы, вынятая мэдыцынская і іншая дакумэнтацыя, а таксама прызначаная судова-мэдыцынская экспэртыза.

У школе № 54 адмовіліся камэнтаваць выпадак. Як паведаміла ў Твітэры журналістка Ксенія Ярадангуліева, пахаваньне дзяўчыны мелася прайсьці сёньня а 10-ай раніцы.

Першапачаткова хадзілі чуткі пра сувязь сьмерці дзяўчынкі з трэніроўкай футбольнага клюбу «Менск». ФК абвяргае гэта (дзяўчынка ніколі не займалася ў СДЮШАР клюбу) і выказвае спачуваньне родзічам і блізкім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG