Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Skype шэсьць гадзін працаваў зь перабоямі па ўсім сьвеце


Мэсэнджэр, якім валодае карпарацыя Microsoft, доўга не даваў лагініцца ці рабіць выклікі.

У панядзелак, 21 верасьня, каля 11:30 па менскім часе праграма Skype пачала працаваць зь перабоямі: ня ўсім даходзяць паведамленьні, амаль усе карыстальнікі адлюстроўваюцца як «ня ў сетцы», зрабіць галасавы ці відэавыклік немагчыма. Часам паведамленьні атрымліваецца адсылаць і прыняць.

Мяркуючы па сайтах, што правяраюць статус інтэрнэт-сэрвісаў, і паведамленьнях на калектыўным блёгу Reddit, праблемы са Skype назіраюцца па ўсім сьвеце.

У блогу Skype прызналі праблему і сьцьвярджалі, што яна ўжо вырашаецца. На час непаладак рэкамэндуецца карыстацца вэб-вэрсіяй на web.skype.com.

На 18:00 па менскім часе ў блогу паведамілі пра рашэньне праблем з уваходам у Skype і паступовым аднаўленьні працы. На момант публікацыі некаторя праблемы, як то некарэктнае адлюстраваньне статусу ці немагчымасьць рабіць выклікі, застаюцца актуальнымі.

XS
SM
MD
LG