Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДНР і ЛНР прызначылі дату ўласных выбараў. Украіна лічыць іх незаконнымі


Прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін (зьлева) і прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дайнэга падчас сутрэчы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску, 8 верасьня 2015 году

Прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін (зьлева) і прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дайнэга падчас сутрэчы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску, 8 верасьня 2015 году

Сэпаратысты ДНР і ЛНР прызначылі даты правядзеньня выбараў у мясцовыя органы ўлады (гарадзкія і раённыя адміністрацыі).

Як паведамляюць сайты сэпаратыстаў, выбары ў ЛНР прызначаныя на 1 лістапада, выбары ў ДНР — на 18 кастрычніка.

Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што выбары на Данбасе павінны прайсьці ў рамках украінскага заканадаўства. Мясцовыя выбары ва Ўкраіне прызначаныя на 25 кастрычніка.

«Мы — за выбары паводле ўкраінскага заканадаўства ў адпаведнасьці зь Менскам. Выбары 18-га чысла — гэта дакладны аналяг выбараў 2 лістапада мінулага году, якія разбурылі менскі працэс і за якімі былі, на жаль, шматлікія ахвяры, эскаляцыя канфлікту і фактычнае разбурэньне менскіх дамоўленасьцяў», — цытуе Парашэнку ЛІГАБізнесІнформ.

Парашэнка дадаў, што Ўкраіна будзе рабіць усё магчымае, каб не дапусьціць правядзеньня фэйкавых выбараў на акупаваных тэрыторыях Данбасу.

XS
SM
MD
LG