Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Работа над памылкамі


Маргерыт Жэрар, «Каціны абед».
Маргерыт Жэрар, «Каціны абед».

Месяц таму яна раўла, ня могучы сказаць, што коціка ейнага нехта моцна зьбіў. Есьці сам ня мог — дапамагалі выжыць кропельніцамі.

— Жывёлінку заўжды шкада больш... Не пушчай на двор. Ён жа кастраваны, слабейшы!

— Справа не ў зьвярах! Жывадзёраў шмат пад Менскам. Свайго ката ці сабаку яны любяць. Чужога, калі ў агарод улезе — чакае камень ці, як у тым мультфільме, «нагою пад жывот».

Тыдзень таму яна раўла, ня могучы сказаць, што коцік зьнік і, мусіць, ня вернецца.

А сёньня — паказала сябрам фота з новым коцікам, прыціснутым да шчакі.

— Гэтага не каструем, — сказала.

Юлія Цяльпук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG