Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 верасьня: Дзень народзінаў Віктара Івашкевіча


Падзеі і даты гэтага дня

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail. com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — у офісе БАЖ прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная старту Мэдыяўзнагароды за культурную шматграннасьць ва Ўсходняй Эўропе і міжнароднага конкурсу фільмаў, тэле- і інтэрнэт-праграмаў, якія спрыяюць культурнай шматграннасьці і міжкультурнаму дыялёгу «ADAMI». Пачатак а 12-ай.

21 верасьня — Міжнародны дзень міру.

У гісторыі

1801 — створана Гарадзенская губэрня (замест ліквідаванай Літоўскай)^; існавала да 1921 году. 1939 — пасьля 2-дзённых баёў з палякамі Чырвоная Армія заняла Горадню.

У памяці

1902 — нарадзіўся Пётра Мiрановч, беларускі мастак. Вучыўся у Латвійскай акадэміі мастацтваў і Аўстрыйскай акадэміі мастацтваў. З 1950 году жыў ў Нью-Ёрку. Памёр у 1990.

1918 — нарадзіўся Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. З 1983 — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў.

1923 — нарадзіўся Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1969) і Акадэміі навук СССР (1981). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

1934 — нарадзіўся Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.

1959 — нарадзіўся Віктар Івашкевіч, палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

Цытата

...I мяне натхняе воля,
быццам птушку вецер з поля,
а без ветру ёй не жыць
і над полем не кружыць.

А цябе натхняе зброя.
«Зброя, — кажаш, — гэта воля!
А без волі нам не жыць
і Радзіме не служыць».

Анатоль Сыс — Віктару Івашкевічу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG