Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацьвіенка заявіла пра інтарэсы Расеі на беларускіх выбарах


Старшыня Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі Валянціна Мацьвіенка (справа) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Старшыня Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі Валянціна Мацьвіенка (справа) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

«Расеі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі важная перамога кандыдата, які працягне будаўніцтва Саюзнай дзяржавы», — заявіла старшыня Савета Фэдэрацыі Расеі.

У інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» старшыня Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што Расеі не абыякавыя вынікі выбараў у Беларусі:

«Для Расеі важная перамога кандыдата адэкватнага, кандыдата, які будзе здольны і далей працягваць і паглыбляць разьвіцьцё расейска-беларускіх адносінаў, які будзе і далей працягваць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і Эўразійскага эканамічнага саюза», — гэтак прадставіла расейскую пазыцыю на выбарах прэзыдэнта Беларусі Мацьвіенка.

«Нам бы вельмі хацелася, каб абраны прэзыдэнт Беларусі працягнуў менавіта такую палітыку ў інтарэсах перш за ўсё грамадзян Беларусі і, вядома, усіх нас», — дадала яна.

Выбары прэзыдэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка. Кандыдатамі на іх зарэгістраваныя Сяргей Гайдукевіч, Тацяна Караткевіч, Аляксандар Лукашэнка і Мікалай Улаховіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG