Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнікі Ўкраіны зьехалі з выканкаму СНД і пераехалі ў амбасаду ўласнай краіны


Супрацоўнікі cталага прадстаўніцтва Ўкраіны ў выканкаме СНД пакінулі будынак гэтай арганізацыі ў Менску і пераехалі ў амбасаду ўласнай краіны. Раней Кіеў спыніў фінансаваньне агульнага бюджэту СНД.

Пра гэта паведаміла РИА Новости, якое мяркуе, што ўкраінскія прадстаўнікі не захацелі плаціць за паслугі ЖКГ.

«Арэнда памяшканьняў у выканкаме бясплатная, але камунальныя паслугі трэба было плаціць. Яны займалі тры вялікія пакоі», — распавёў суразмоўца агенцтва.

У Менску ўжо некалькі месяцаў адсутнічае сталы прадстаўнік Украіны пры СНД. Прадстаўніцтвам кіруе часовы выканаўца абавязкаў.

У мінулым годзе ў Кіеве заявілі, што Украіна выйдзе са складу СНД, быў адкліканы з выканкаму арганізацыі прадстаўнік краіны Анатоль Дронь.

Кіраўнік МЗС Украіны Павал Клімкін назваў немэтазгодным выхад краіны з СНД. Ён адначыў, што Кіеў прымае ўдзел у мерапрыемствах СНД, калі яму неабходна «чагосьці дасягнуць». Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пазьней заявіў, што выхаду Украіны з СНД наўрад ці варта чакаць, але дэ-факта яна згортвае свой удзел у арганізацыі, спыніўшы фінансаваньне агульнага бюджэту.

«Украіне складана заставацца ў СНД, калі ўлічыць, што гэтая арганізацыя не асудзіла расейскую агрэсію, але выхад з СНД усё роўна ня будзе мець сур’ёзных наступстваў», — сказаў Свабодзе прафэсар паліталёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі Аляксей Гарань.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG