Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўпершыню прайшоў чэмпіянат па скачках на лыжах у ваду


Фота БЕЛТА
Фота БЕЛТА

Сталічны спартова-аздараўленчы комплекс «Фрыстайл», што на вуліцы Сурганава, 4а, прыняў Адкрыты чэмпіянат па скачках на лыжах у ваду. У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 38 спартоўцаў зь Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстана і Швайцарыі, у тым ліку вядомыя беларускія фрыстайлісты Максім Гусьцік, Дзяніс Восіпаў і Аляксандра Раманоўская.

Як піша БелТА, пераможцам сталі швайцарац Міша Гасэр сярод мужчын: ён узяў 131,81 балаў і абагнаў срэбнага прызёра, расейца Пятра Мядуніча на амаль два балы. Беларуска Ганна Гуськова, лідэр беларускай зборнай па фрыстайле, была першай сярод жанчын: у яе 85,4 балаў, на дзесяць балаў больш за Ганну Арлову з Расеі, якая ўзяла другое месца.

У час сваёй апошняй спробы Гуськова зрабіла трайное сальта: у першым абароце прагнулася, у другім згрупавалася, а трэцяе было «зь вінтом». За залаты мэдаль спартоўцы атрымалі па 3 тысячы даляраў, за срэбра давалі 2 тысячы і за бронзу — тысячу.

Комплекс «Фрыстайл» адкрыўся ў красавіку 2015 года. Сьцьвярджаецца, што ў ім самы глыбокі басэйн у Беларусі — 7,5 м, ды што комплекс унікальны ва ўсім сьвеце, бо толькі ён дазваляе фрыстайлістам трэніравацца круглы год. У залі тры трампліны, замест сьнегу лыжнікі разганяюцца па палімэрным пакрыцьці, што паліваецца вадой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG