Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экзыт-пол: СІРЫЗА перамагае на выбарах у Грэцыі


Алексіс Цыпрас i Вангеліс Мэймаракіс - лідэры галоўных партыяў, якія змагаюцца за месцы ў грэцкім парлямэнце
Алексіс Цыпрас i Вангеліс Мэймаракіс - лідэры галоўных партыяў, якія змагаюцца за месцы ў грэцкім парлямэнце

У Грэцыі, дзе праходзяць датэрміновыя парлямэнцкія выбары, закрыліся выбарчыя ўчасткі.

Паводле першых дадзеных экзыт-полаў, левая кааліцыя СІРЫЗА экс-прэм’ера Алексіса Цыпраса, якая знаходзіцца цяпер ва ўладзе, набірае большасьць галасоў (30-34%).

Другое месца на выбарах, паводле папярэдніх дадзеных, набірае правацэнтрысцкая партыя «Новая дэмакратыя» Вангеліса Мэймаракіса (28,5-32,5%).

Трэцяе месца ў ультраправай партыі "Залаты сьвітанак”, якая атрымала 6,5 - 8 працэнтаў галасоў выбарцаў.

Затым ідуць кампартыя Грэцыі (6,5%) і кааліцыйны блёк левацэнтрысцкай ПАСОК з "Дэмакратычнымі левымі" (6,2%) і цэнтрысцкая “Потамі" (4,8%).

У галасаванньі маглі браць удзел каля 10 мільёнаў выбарцаў. Парлямэнт Грэцыі складаецца з адной палаты. У ім засядае 300 дэпутатаў.

Раней у нядзелю Цыпрас выказаў упэўненасьць у тым, што ён здолее атрымаць мандат ад грэцкіх грамадзянаў на працяг курсу ягонага ўраду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG