Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве за грошы фонду блізкага да Пуціна праходзіць «сусьветны зьезд сэпаратыстаў»


Kанфэрэнц-заля «Прэзыдэнт-гатэлю» з удзельнікамі зьезду сэпаратыстаў
Kанфэрэнц-заля «Прэзыдэнт-гатэлю» з удзельнікамі зьезду сэпаратыстаў

У Маскве ў «Прэзыдэнт-гатэлі» адкрылася канфэрэнцыя «Дыялёг нацый. Права народаў на самавызначэньне і пабудова шматпалярнага сьвету».

На яе запрошаныя прадстаўнікі сэпаратысцкіх рухаў з усяго сьвету, паведамляе tvrain.ru.

Праводзіць мерапрыемства «Антыглябалісцкі рух Расеі». Як раней пісаў РБК, гэтая арганізацыя атрымала грант ад фонду, які дзейнічае пад патранатам прэзыдэнта Расеі і яго адміністрацыі.

Як сьцьвярджаюць арганізатары, «гэтая канфэрэнцыя ўпершыню (!) праводзіцца ў сьвеце» (парадак слоў — аўтарскі). Пэрсанальны сьпіс гасьцей форуму яго арганізатар, кіраўнік «Антыглабалісцкага руху Расеі» Аляксандр Іёнаў раскрываць адмовіўся. У афіцыйным прэс-рэлізе пералічаныя дзевяць арганізацый. Між тым, толькі ў Эўропе існуе ня менш за сотню сэпаратысцкіх і рэгіяналісцкіх рухаў.

У сьпісе заяўленых гасьцей канфэрэнцыі сапраўды ўплывовымі сіламі можна назваць толькі дзьве сэпаратысцкія арганізацыі — партыю Шын Фэйн з Паўночнай Ірляндыі і прадстаўнікоў кааліцыі за незалежнасьць Каталёніі. Асаблівая сытуацыя з дэлегацыяй з Заходняй Сахары — урад гэтай часткова прызнанай краіны функцыянуе ў выгнаньні, а большая частка тэрыторыі дзяржавы акупаваная суседам. Астатнія арганізацыі — гэта невялікія групы актывістаў, якія ня маюць палітычнай вагі ў сябе на радзіме накшталт Тэхаскага нацыянальнага руху або «Незалежнай і сувэрэннай нацыянальнай дзяржавы Гаваі».

Пасьля пачатку канфэрэнцыі стаў вядомы сьпіс выступоўцаў на мерапрыемстве:

• Аляксандр Іёнаў, прэзыдэнт «Антыглабалісцкага руху»
• Доктар Рамон Нэнадзіч, нацыянальная сувэрэнная дзяржава Барынкен (Пуэрта-Рыка)
• Лэні Сінкін, незалежная і сувэрэнная дзяржава Гаваі
• Дэніс «Бамбі» Канахеле, Nation of Hawai’i, па скайпе
• Амалі Ешытэла, міжнародны пан-Афрыканскі рух «Ухуру»
• Фёдар Бірукоў, член прэзыдыюму палітычнага савету партыі «Родина»
• Уладзімір Рогаў, сустаршыня Камітэту дзяржаўнага будаўніцтва «Новороссии»
• Георгій Фёдараў, член Грамадзкай палаты
• Хасэ Энрыке Фольк, кааліцыя «Каталёнская салідарнасьць за незалежнасьць»
• Майкл Маклоклэн, Ірляндзкая рэспубліканская сацыялістычная партыя
• Дзярмудзь МакДаглас, Шын Фэйн
• Янус Путканен, навіннае агенцтва Данбасу
• Алі Салем Мухамэд Фадэль, прадстаўнік Сахарскай Арабскай дэмакратычнай рэспублікі і Фронту Палісарыё ў Расейскай Фэдэрацыі
• Арацыё Гнэрэ, Эўрапейская камунітарысцкая партыя
• Антоніё Грэга, член італьянскага руху «Патрыятычны сацыялізм»
• Грыгоры Трафімчук, экспэрт арганізацыі «Грамадзянскі кантроль», аўтар кнігі «Рускія Шашкі (адхініся, Бжэзінскі)»
• Валянцін Халецкі, украінскі журналіст, аўтар «Хартыі ўзьяднаньня народу Расеі, Украіны і Беларусі», мэтай якой абвяшчаецца стварэньне канфэдэрацыйнага міждзяржаўнага саюзу трох дзяржаў
• Джакама Матакотта, член італьянскага руху «Патрыятычны сацыялізм»
• Леанід Ільдзеркін, сябра каардынацыйнай рады Саюзу палітэмігрантаў Украіны.

У Расеі «публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня дзеяньняў, накіраваных на парушэньне тэрытарыяльнай цэласьці» караюцца паводле артыкулу 280.1 крымінальнага кодэксу. Максымальнае пакараньне па частцы першай гэтага артыкулу — чатыры гады пазбаўленьня волі, па частцы другой (з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі, уключаючы публікацыі ў інтэрнэце) — да пяці гадоў пазбаўленьня волі. 15 верасьня ў Краснадары пачаўся суд над Дар’яй Палюдавай — за арганізацыю «Маршу за фэдэралізацыю Кубані» яе абвінавачваюць у публічных закліках да сэпаратызму і экстрэмізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG