Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: «Лукашэнка нам ня ўрот!»


Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць кандыдатаў у прэзыдэнты.

Саўка:

Караткевіч мне дык лічна
Очэнь сільна сімпацічна,
Но сьлягка напражэна -
Так сказала мне жэна.

Грышка:

Хто на выбары папрэцца,
Той у дурнях застанецца.
Хто на выбары паскача,
Неаднойчы той паплача.

Саўка:

Улаховіч - казачок.
Стаўлю я яму "зачот".
З рускім мірам па пуці
Хоча он нас павясьці.

Грышка:

Хто на выбары ідзе,
Той падгульвае бядзе.
Бюлетэнь хто кіне ў вурну -
Проста дурань дыктатурны.

Саўка:

Лукашэнка нам ня ўрот,
Правіт дваццаць первы год.
Я магу вас всех паздравіць:
Шчэ лет трыццаць будзе правіць!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG