Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лукашэнкі найбольшы выбарчы фонд. «Ён упершыню зьбiраецца агiтаваць», — экспэрт


Паводле апошняй інфармацыі Цэнтарвыбаркаму, агульная сума сродкаў, якія паступілі ў выбарчы фонд Аляксандра Лукашэнкі склала 202 мільёны 360 тысяч рублёў. У выбарчы фонд Тацяны Караткевіч паступіла 400 тысяч рублёў. Выбарчыя фонды Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Ўлаховіча, паводле інфармацыі ЦВК на 16 верасьня, пакуль на нулі.

Фармаваньне выбарчага фонду Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку назіральнік за выбарчым працэсам, праваабаронца Ўладзімір Лабковіч:

Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

«Упершыню Лукашэнка зьбiраецца агiтаваць, фармуючы свой перадвыбарчы фонд. Туды ÿжо так няхiла накiдалi. Такога нiкoлi не было. Зьмена падыходаў вiдавочная. Пазыцыя ранейшая: за мяне агiтаваць ня трэба. Лукашэнка не выступае па ТБ, ня ходзiць на дэбаты, не адкрывае перадвыбарчы фонд, ня ставiць пiкeты, яго давераныя асобы не праводзяць сустрэчаў з выбарнікамi. Зараз усё гэта ёсьць, акрамя ТБ. Упершыню бачныя элемэнты агiтацыйнай кампанii, а ня толькi адмiнicтрацыйны рэсурс, якi, праўда, нiкуды ня дзеўcя».

Асабісты фінансавы фонд на гэтых выбарах не павінен перавышаць 9000 базавых велічыняў (адна базавая цяпер — 180 000 беларускіх рублёў).

Гэта ў тры разы больш, чым на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2010 годзе.

XS
SM
MD
LG