Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Украіны паведамілі аб пачатку акцыі па гандлёвым блякаваньні Крыма


Прапускны пункт "Чаплінка"

Прапускны пункт "Чаплінка"

На мяжы Херсонскай вобласьці Ўкраіны і Рэспублікі Крым апоўдні нядзелі стартавала «бестэрміновая грамадзянская акцыя крымскіх татараў і грамадзкіх актывістаў» па гандлёвым блякаваньні паўвострава, паведамляе дарадца кіраўніка МУС Украіны Зоран Шкірак.

«На прапускных пунктах Чонгар, Чаплінка, Каланчак пачалася блякада грузавікоў, якія накіроўваліся на паўвыспу», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку ў нядзелю каля поўдня.

Паводле ягоных словаў, спэцпадразьдзяленьне Ўпраўленьня МУС у Херсонскай вобласьці, батальён «Херсон» забясьпечвае ахову грамадзкага парадку падчас правядзеньня акцыі, з мэтай недапушчэння якіх-небудзь правакацый.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, «Самаабарона» Скадоўска перакрыла дарогу ў 6 кілямэтрах ад кантрольнага пункта ўезду-выезду «Каланчак». Актывісты не прапускаюць грузавы транспарт ні ў Крым, ні ў зваротным кірунку. «Мы не прапусцім ні адну грузавую машыну. Гэтыя дзялкі робяць свой бізнэс, пакуль нашы хлопцы стаяць у акопах», — заявіў сотнік скадовскай «Самаабароны» Уладзімер Курык.

Актывісты ходзяць па пешаходным пераходзе, блякуючы тым самым рух па праезнай частцы. На месцы прысутнічаюць супрацоўнікі ДАІ і памежнай службы, але ў тое, што адбываецца, н ўмешваюцца. Актывісты чакаюць прыезду прадстаўнікоў Мэджліса на чале з Рыфатом Чубаравым і Мустафой Джэмілевым. Паводле інфармацыі каардынацыйнай рады акцыі, праз адміністрацыйную мяжу будуць бесперашкодна прапускацца пешаходы і легкавы транспарт. У першы дзень блякавання мяжы з акупаваным Крымам возьмуць удзел па меншай меры тысяча чалавек, заявіў кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народа Рыфат Чубараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG