Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністр культуры Расеі Мядзінскі назваў Даўлатава пісьменьнікам 19-га стагодзьдзя


Міністар культуры Расеі Ўладзімір Мядзінскі, які наведваў «Довлатовфест» у Пскоўскай вобласьці, назваў Сяргея Даўлатава «пісьменьнікам другой паловы 19-га стагодзьдзя». Сюжэт з цытатай міністра паказалі на канале «Россия 24».

Фэстываль у Пскоўскай вобласці сёлета прыцягнуў павышаную ўвагу прэсы з-за магчымай сувязі губэрнатара Андрэя Турчака са зьбіцьцём журналіста Кашына: некаторыя прадстаўнікі СМІ адмовіліся наведваць мерапрыемствы.

Мядзінскі прыехаў у Пскоўскую вобласць 18 вераьня. Ён падкрэсьліў, што робіць гэта дзеля ўдзелу ў фэстывалі імя Сяргея Даўлатава, і яго паездку ня трэба ўвязваць са справай аб нападзе на журналіста Алега Кашына. «Мяне не бянтэжыць (гэты скандал). Мы тут прадстаўляем міністэрства культуры. Мы тут не па частцы Кашына, мы па частцы Сяргея Даўлатава і музэя «Міхайлаўскае», — заявіў ён ТАСС.

У Пушкінскіх Гарах Мядзінскі ўручыў першую прэмію пераможцу літаратурнага конкурсу маладых аўтараў фэстывалю. Губэрнатар Пскоўскай вобласьці пры гэтым не прысутнічаў.

Сяргей Даўлатаў, архіўнае фота

Сяргей Даўлатаў, архіўнае фота

У сюжэце «России-24» ідзе гаворка пра ўганараваньне ляўрэатаў з удзелам міністра. А з 1:30 пачынаецца сынхрон Мядзінскага, у якім ён, у прыватнасьці, называе Даўлатава «выбітнай літаратурнай зьявай другой паловы 19-га стагодзьдзя, як часта бывае, на жаль, рана сыйшоўшым ад нас».

Адразу пасьля інтэрв’ю міністра карэспандэнт тэлеканала паведамляе аб прысутнасьці на фэстывалі прататыпа аднаго з герояў пісьменьніка.

Сяргей Даўлатаў нарадзіўся ў 1941 годзе ва Ўфе, памёр у 1990 годзе ў Нью-Ёрку, куды эміграваў у 1978 годзе.

Ад удзелу ў фэстывалі ў Пскоўскай вобласьці адмовілася рэдакцыя часопіса «Русский пионер» (паэты Сяргей Гандлеўскі і Паліна Барскова, якія жывуь у ЗША, а таксама расеец Аляксей Цвяткоў. Ня ўдзельнічае ў форуме і кіраўнік Расдруку Міхаіл Сеславинскі. Яго адмова атрымалася рэзананснай: першапачаткова прэс-служба ведамства паведаміла, што ён нібыта адмовіўся ад удзелу «на тле падазрэньняў» ў датычнасьці пскоўскага губэрнатара да нападу на Кашына. Пазьней Сеславінскі назваў прычынай свой адпачынак. СМІ выказалі здагадку, што ён атрымаў указаньні з Крамля.

У 2010 годзе журналіст Алег Кашын быў жорстка зьбіты. Сам ён зьвязаў напад з прафэсійнай дзейнасьцю. За некалькі месяцаў да гэтага паміж Кашыным і губэрнатарам Пскоўскай вобласьці Андрэем Турчаком адбыўся канфлікт у інтэрнэце. Журналіст у перапісцы нанёс губэрнатару абразу і адмовіўся папрасіць прабачэньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG