Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі праходзяць датэрміновыя парлямэцкія выбары


У Грэцыі адкрыліся выбарчыя ўчасткі на ўсеагульных парламенцкіх выбарах.

Дадзеныя папярэдніх апытаньняў сьведчаць аб жорсткай канкурэнцыі паміж левай партыяй «Сірыза» і кансэрватыўнай партыяй «Новая дэмакратыя», паведамляе ВВС.

Датэрміновыя выбары (ужо пятыя па ліку ў Грэцыі за шэсьць гадоў) былі абвешчаны ў жніўні, пасля таго як у адстаўку сышоў прэм’ер-міністар Алексіс Цыпрас. Папулярнасьць лідэра «Сірыза» рэзка ўпала, калі ён пагадзіўся на зьдзелку з міжнароднымі крэдыторамі аб новым пакеце фінансавай дапамогі. Умовы пагадненьня ўключалі захады жорсткай эканоміі, супраць якіх першапачаткова выступала «Сірыза».

Грэцыя знаходзіцца ў глыбокім фінансавым крызісе, і новаму парлямэнту давядзецца праводзіць сур’ёзныя эканамічныя рэформы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG