Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Foreign Policy: Пэнтагон рыхтуецца да ваеннага супрацьстаяньня з Расеяй


Міністэрства абароны ЗША ўпершыню з моманту распаду СССР пераглядае пляны на выпадак ваеннага супрацьстаяньня з Расеяй, паведамляе Foreign Policy са спасылкай на шэраг былых цяперашніх супрацоўнікаў Пэнтагону і Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Галоўны сцэнар, які выклікае засьцярогі абароннага ведамства — магчымая агрэсія Расеі супраць краінаў Балтыі. ЗША прапрацоўваюць два варыянты адказу: адзін з прыцягненьнем НАТА, другі — самастойны.

Абодва варыянты прадугледжваюць супрацьстаяньне ў «гібрыднай вайне» з выкарыстаньнем «ветлівых людзей» і кібэратак.

Плян процідзеяньня Расеі не пераглядалі з 1991 года і актывізавалі цяпер, калі Расея «з партнэра ператварылася ў пагрозу».

«Улічваючы сытуацыю, якая склалася ў сфэры бясьпекі, улічваючы дзеяньні Расеі, стала відавочна, што нам неабходна дапоўніць пляны дзеяньняў у адказ, якія ў нас ёсьць на выпадак магчымай агрэсіі супраць любога з саюзьнікаў па НАТА», — кажа супрацоўнік міністэрства абароны ЗША высокага рангу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG