Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: самалёты Расеі ў Сырыі — пагроза для кааліцыі на чале з ЗША


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры занепакоены зьяўленьнем у Сірыі расійскіх зьнішчальнікаў.

Кэры заявіў, што яны могуць прадстаўляць пагрозу для сіл міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША, якая наносіць паветраныя ўдары па пазыцыях экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Прысутнасьць у зоне апэрацыі зэнітных гармат і вайсковых самалётаў, аснашчаных ракетамі кляса «паветра-паветра» выклікае сур’ёзныя пытаньні, — сказаў Кэры на прэс-канфэрэнцыі ў Лёндане пасьля перамоваў з брытанскім калегам Філіпам Хэмандам.

Расея заяўляе, што нарошчвае сваю вайсковую прысутнасьць у Сырыі для барацьбы з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Паводле інфармацыі ананімных амэрыканскіх чыноўнікаў, у пятніцу Расея перакінула невялікую групу сваіх зьнішчальнікаў на базу ў Cырыі. Гэта адбылося празь некалькі гадзін пасьля тэлефонных перамоваў паміж міністрамі абароны ЗША і Расеі Эштанам Картэрам і Сяргеем Шайгу.

Раней у суботу Джон Кэры заявіў, што Вашынгтон можа дапусьціць некаторую адтэрміноўку адстаўкі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада — дзеля ўрэгуляваньня ўнутранага ўзброенага канфлікту ў краіне. Адносна дат і тэрмінаў ЗША ня будуць «спэкуляваць» — як выказаўся Кэры.

Дзяржсакратар таксама заклікаў Расею і Іран пераканаць Асада сесьці за стол перамоваў — у спробе мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі.

Тым часам ВВС паведамляе, што расейскія самалёты ўжо бралі ўдзел у атацы на захопленую баевікамі Ісламскай дзяржавы Пальміру.

XS
SM
MD
LG