Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адна зь нядаўніх сцэнак.

Пад Менскам людзі размаўляюць пра выбары.

Нехта даказвае пажылой ужо жанчыне, што, маўляў, проста неабходна, прыйшла ўжо пара, каб краінай кіравалі новыя людзі. Вось і выбары хутка.

— Не, ня трэба тут вашай агітацыі, — жэст жанчыны быў ня менш пераканаўчы, чым яе словы.

— Дык гэта ж не агітацыя. Я проста кажу, што выбары хутка, — не зьбіраецца здавацца суразмоўца.

— У навасьцях кажуць, што будуць выбары прэзідзента, — кажа бабця.

— Ну правільна...

— Ну вот. Прэзідзента, разумееце? Мы будзем выбіраць прэзідзента.

На неўразумелае маўчаньне «агітатара» чуецца спалохана-зьдзіўлены адказ:

— Вы што, ня знаеце, хто ў нас прэзідзент?

Аляксей Шэін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG