Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі Францішак пачынае амэрыканскае турнэ


Папа рымскі і Рауль Кастра ўжо сустракаліся сёлетняй вясной
Папа рымскі і Рауль Кастра ўжо сустракаліся сёлетняй вясной

Падчас паездкі ў Новы Сьвет папа рымскі Францішак наведае Кубу і ЗША.

Папа рымскі Францішак пачынае 19 верасьня візыт на Кубу, дзе ён правядзе некалькі дзён, а затым накіруецца ў ЗША. Як чакаецца, пантыфік сустрэнецца з кіраўніком Кубы Раулем Кастра і зь Фідэлем Кастра. Пра гэта раней паведаміў кіраўнік службы друку Сьвятога Пасаду падрэ Фэдэрыка Ламбардзі, прэзэнтуючы праграму амэрыканскай паездкі пантыфіка.

Раней зь Фідэлем Кастра сустракаўся папа Бэнэдыкт XVI.

Новы, 10-ты апостальскі замежны візыт Францішка на Кубу і ў ЗША працягнецца з 19 па 28 верасьня.

Папа рымскі Францішак зьвярнуўся напярэдадні да сваіх падпісчыкаў у твітэры з просьбай маліцца за яго, пакуль ён будзе знаходзіцца з візытамі на Кубе і ў ЗША.

З Кубы папа рымскі Францішак адправіцца ў ЗША, дзе наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Філядэльфію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG