Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гей можа стаць міністрам сухапутных сілаў ЗША


Барак Абама

Барак Абама

Барак Абама намінаваў на адну з вышэйшых пасад у амэрыканскіх узброеных сілах адкрытага гея.

18 верасьня прэзыдэнт Барак Абама намінаваў на пасаду міністра сухапутных войскаў Эрыка Фэнінга, які не хавае сваёй гомасэксуальнай арыентацыі. Гэтае прызначэньне павінна быць зацьверджана сэнатам.

«За плячыма Эрыка шматгадовы вопыт пасьпяховага кіраўніцтва, які ён выкарыстае ў сваёй новай ролі», — заявіў прэзыдэнт Абама. Цяпер Фэнінг выконвае абавязкі намесьніка міністра сухапутных сілаў ЗША.

Амэрыканская прэса называе гэтае рашэньне гістарычным крокам прэзыдэнта, які паставіў сваёй мэтай падтрымку правоў сэксуальных меншасьцяў. У 2010 годзе па ініцыятыве прэзыдэнта адмянілі забарону на службу ва ўзброеных сілах геяў і лесьбіянак. Сёлета ён ініцыяваў працэс адмены забароны адносна трансгендэраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG