Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ арганізуе царкоўны суд над сьвятаром, які прызнаў сябе геем


Арцём (Амфіян) Вечалкоўскі

Арцём (Амфіян) Вечалкоўскі

Самарскі іераманах адмаўляе, што асабіста зрабіў прызнаньне і вінаваціць у выкрыцьці журналістаў.

Руская праваслаўная царква (РПЦ) арганізуе царкоўны суд над сьвятаром Арцёмам (Амфіянам) Вечалкоўскім, які адкрыта прызнаецца ў сваёй нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, — паведамляецца на сайце Самарскай епархіі.

«Прынятае рашэньне аб перадачы гэтай справы на разгляд епархіяльнага царкоўнага суде. Іераманах Амфіян (Вечалкоўскі) цяпер знаходзіцца па-за штатам Самарскай і Сызранскай дыяцэзіі і не зьяўляецца выкладчыкам Самарскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі», — сказана ў заяве епархіі.

Пра тое, што Вечалкоўскі адкрыта абвясьціў сябе геем, 17 верасьня напісаў тальяцінскі партал The Togliatti Room. Іераманах, у прыватнасьці, распавёў пра свой намер актыўна абараняць правы гомасэксуалістаў і аб жаданьні зьмяніць царкоўнае стаўленьне да людзей нетрадыцыйнай арыентацыі.

«Я пакінуў сэмінарыю ў чэрвені, і вельмі своечасова. Царкоўную кар’еру я скончыў, і цяпер з царквой я нібыта не зьвязаны, хоць застаюся нібыта сьвятаром і не забаронены ў сьвятарскім служэньні», — распавёў былы выкладчык Новага Запавету і замежных моў Самарскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі .

Паводле Вечалкоўскага, нямала гомасэксуалістаў займаюць кіруючыя пасады ў РПЦ Самарскай вобласьці.

«Мяне б гэта мала цікавіла — гэта іх права, калі б ня іх асабістыя адносіны зь некаторымі калегамі і падначаленымі, якія былі відавочнымі», — адзначыў Вечалкоўскі ў інтэрвію.

Аднак на наступны дзень пасьля публікацыі Вечалкоўскі напісаў пост на сваёй старонцы «В Контакте» і заявіў, што «ніякага інтэрвію пра сябе і сваёй арыентацыю не даваў».

Паводле сьвятара, яму патэлефанаваў журналіст Яўген Халіль і папрасіў пракамэнтаваць навіну пра дыякана-наркадылера з Самарскага Васкрасенскага манастыра.

«Выключна ў якасьці характэрнага прыкладу я прывёў сваю былую сытуацыю. Я дзясятак гадоў выкладаў у самарскай сэмінарыі, пры тым, што пра маю арыентацыі ведалі ўсе», — падкрэсьліў іераманах. — «Тое, што я гей, я не хаваў ніколі ні ад каго з падлеткавага ўзросту: пра гэта было вядома і ў школе, і ва ўнівэрсытэце, і бацькам, і сябрам. Пытаньне гэтае адкрыта, зразумела, ніколі не ўзьнімалася, сваёй гомасэксуальнасьцю я ня бравіраваў, ніякай публічнасьці не шукаў. Гэтую сытуацыю журналісту я апісаў ».

«Я быў упэўнены, што гэта ўжо наша прыватная гутарка, — падкрэсьліў Вечалкоўскі. — У мяне ў думках не было, што на наступны дзень мае „прызнаньні“ будуць апублікаваныя: ніякіх скандалаў я ладзіць не зьбіраўся».

Папа Рымскі Францыск ў 2013 годзе заявіў, што каталіцкая царква ня можа «маргіналізаваць» сьвятароў-геяў і завяршыў сваю прамову знакамітай фразай: «Калі гомасэксуаліст шукае Бога, хто я такі, каб асуджаць яго?» РПЦ адносна ЛГБТ-сьвятароў займае значна больш жорсткую пазыцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG