Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На ўправе БНФ сабралі рэчы, харчы і грошы для пацярпелых ад вайны дзяцей


У офісе БНФ прайшла дабрачынная акцыя «У вайны не дзіцячы твар». Каб дапамагчы ўкраінскім дзецям, якія пацярпелі ад вайны, удзельнікі акцыі сабралі рэчы, харчы і грошы.

Акцыю зладзіла актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юля Сьцяпанава ды іншыя грамадзкія актывісты, сярод іх Зьміцер Дрозд, Леанід Кулакоў, Наста Палажанка, Яўген Батура.

«Нядаўна я стала маці і магу ўявіць бацькоўскі боль за дзяцей, якія аказаліся ва ўмовах вайны. Вайна адбірае ў дзяцей дзяцінства, але мы можам ім хаця б крыху дапамагчы сваёй любоўю і клопатам. Гэтыя сувэніры, якія расфарбаваныя ў бел-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя колеры, мы зрабілі самі, ў тым ліку дапамагала і мая дачка. Кошты за іх вызначайце самі», — сказала Юля Сьцяпанава, адкрываючы акцыю.

Юля Сьцяпанава

Юля Сьцяпанава

Удзельнікі акцыі сабралі грошы, якія пойдуць на дапамогу ўкраінскім дзецям, чые бацькі загінулі ці былі параненыя ў зоне АТА. Шмат дзіцячых рэчаў, харчаваньня і школьнага прыладдзя сабралі і прынесьлі для перадачы ва Ўкраіну актывісты АГП, простыя грамадзяне.

Перад удзельнікамі дабрачыннай акцыі выступілі юныя артысты зь беларускамоўнага дзіцячага гурту «Без сэкунднай стрэлкі»: Мсьціслаў, Кандрат і Ганна-Казіміра Церашковы.

Ганна-Казіміра Церашкова

Ганна-Казіміра Церашкова

Кандрат Церашкоў

Кандрат Церашкоў

Мсьціслаў Церашкоў

Мсьціслаў Церашкоў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG