Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшая кітайская інтэрнэт-крама ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Крыму


Карыстальнікі ня могуць замовіць тавары ў Крым.

Вядомая кітайская інтэрнэт-крама Aliexpress увяла санкцыі ў дачыненьні да крымчан, паведамляе агенцтва «Крым Медыя».

Цяпер пры ўваходзе на сайт карыстальнікаў з Крыму просяць адрэдагаваць адрас дастаўкі і паказаць новы рэгіён. Але ў сьпісе сярод расейскіх суб’ектаў няма ні Севастопалю, ні Рэспублікі Крым. У выніку, крымчане цяпер ня могуць замовіць тавар на свой адрас.

Афіцыйна ў кампаніі пакуль не камэнтуюць такое рашэньне.

У канцы 2014 году ЗША забаранілі сваім кампаніям даваць крымчанам доступ да распаўсюджаных інтэрнэт-сэрвісаў. Згодна з указам прэзыдэнта Барака Абамы, амэрыканскія сэрвісы павінны адмаўляць крымчанам у рэгістрацыі, спампаваньні і актывацыі прадуктаў.

Абмежаваньні для крымчан ужо ўвялі кампаніі Google, Apple, Hewlett-Packard і Dell, найбуйнейшы ў сьвеце рэгістратар дамэнных імёнаў GoDaddy Group, адна з найбуйнейшых у сьвеце фрыланс-біржаў oDesk, распрацоўшчык гульняў Valve Corporation, інтэрнэт-крама Amazon, аплатныя сыстэмы PayPal, Visa і MasterCard.

XS
SM
MD
LG