Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За расфарбоўку савецкіх манумэнтаў у Навасібірску — два і два з паловай гады калёніі


У Новасібірску вынесены прысуд маладым людзям, якія размалявалі савецкія манумэнты ў колеры ўкраінскага дзяржаўнага сьцяга.

Абвінаваўчы прысуд чатыром жыхарам горада Ленінскі раённы суд расейскага гораду Новасібірска вынес 16 верасьня. У апублікаваным прэс-рэлізе паведамляецца, што ў ноч на 3 сьнежня 2014 года Кірыл Каржавін, Сяргей Бялоў і непаўнагадовы на той момант Назар Калекцыёнаў, падышоўшы да будынка абкама КПРФ у Новасібірску, перарэзалі трос флагштоку, а таксама намалявалі на бюсьце Леніна вусы, гальштук, свастыку і знак «вольфсангель» (вэртыкальна перакрэсьленая літара N), які выкарыстоўваецца ў сымболіцы некаторых неанацысцкіх арганізацый і ўкраінскага добраахвотнага батальёна «Азоў».

Тыя ж знакі двума гадзінамі пазьней яны пакінулі на дзьвярах аднаго з офісаў «Адзінай Расеі» і замазалі шыльды фарбай. У ноч на 12 сьнежня таго ж года Каржавін і Калекцыёнаў, цяпер ужо разам з Уладзіславам Шыпаваловым, размалявалі яшчэ адзін помнік Леніну ў Дзяржынскім раёне ў колеры ўкраінскага сьцяга, таксама пакінуўшы надпіс «Слава Ўкраiне», а затым танк і «Кацюшу» у скверы «Мэмарыял Славы» ў Ленінскім раёне. Там таксама былі выяўленыя два «вольфсангеля» і надпіс «Азоў».

Паводле прысуду, Кірыл Каржавін прысуджаны да пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму на тэрмін 2 гады 6 месяцаў, Уладзіслаў Шыпавалаў (ён цалкам прызнаў віну), да такога ж пакараньня на двухгадовы тэрмін. Двое іншых прысуджаныя толькі да абмежаваньня волі: ім забаронена выходзіць з дому ў начны час і наведваць культурна-масавыя мерапрыемствы. Назару Калекцыёнаву, на момант зьдзяйсьненьня злачынстваў непаўнагадоваму, такое пакараньне прызначанае на тэрмін 1 год і 6 месяцаў, а Сяргею Бялову, які ўдзельнічаў толькі ў самай першай афарбоўцы бюста Леніна, — на 1 год і 2 месяцы. Прысуд пакуль у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG